Амаль 90 дамоў разбурана з-за вывяржэння вулкана на Гаваях

87 дамоў дамоў разбурана на Гаваях з-за вывяржэння вулкана Кілауэа. У некаторых раёнах Вялікага вострава аб'яўлена абавязковая эвакуацыя, перадае CNN.

Лава, якая выцякае з вулкана Кілауэа на Гаваях. Фота: Зак Джэксан / Flickr

Лава, якая выцякае з вулкана Кілауэа на Гаваях. Фота: Зак Джэксан / Flickr

Эвакуацыя праводзілася да апоўдні пятніцы (гадзіны ночы суботы па мінскім часе). Да пятніцы мясцовыя жыхары мелі час добраахвотна пакінуць зону, якой пагражае затапленне патокам лавы. Цяпер тых, хто не з'ехаў паводле прадпісання аб эвакуацыі, могуць арыштаваць.
Федэральнае агенцтва па надзвычайных сітуацыях папярэдзіла жыхароў, што, магчыма, экстранныя службы не змогуць хутка адказваць на выклікі або выязджаць у зоны бедства.
Актыўнасць вулкана Кілауэа на Гаваях рэзка ўзмацнілася каля месяца таму. За гэты час утварыліся некалькі глыбокіх расколін, з якіх выцякае лава.
Паводле polit.ru