Ангела Меркель не будзе чапляцца за ўладу сінімі пальцамі і пакіне пасаду канцлера Германіі

Ангела Меркель 31 снежня павіншавала жыхароў Германіі з Новым годам. У сваім выступленні яна сярод іншага сказала, што не будзе змагацца за пасаду канцлера на выбарах, якія пройдуць праз 9 месяцаў.

130190.gif


«Такім чынам, сёння, выглядае, апошні раз, калі я магу звярнуцца да вас з навагоднім зваротам», перадае словы Меркель Радыё Свабода са спасылкай на Reuters.

Меркель адзначыла, што стары год быў самым цяжкім за 15 гадоў яе кіравання. Але новы год можа стаць годам надзеі, бо пачалася вакцынацыя ад каронавірусу.

Яна сказала, што сама зробіць прышчэпку, як толькі прыйдзе яе чарга (уявіце: як толькі да яе, кіраўніка краіны, дойдзе чарга! — НЧ).

Ангела Меркель кіруе ўрадам Германіі з лістапада 2005 года. Яна — першая жанчына на пасадзе федэральнага канцлера з 1949 года. Канцлера абіраюць дэпутаты парламента — Бундэстагу.