AP: саюзнікі Трампа спрабавалі змяніць кіраўніцтва ўкраінскага «Нафтагаза»

Група амерыканскіх бізнесоўцаў і донараў Рэспубліканскай партыі ЗША спрабавала змяніць кіраўніцтва ўкраінскай кампаніі «Нафтагаз».

Фота nangs.org

Фота nangs.org

Прадпрымальнікі імкнуліся змяніць кіраўніка «Нафтагаза», каб у далейшым украінская кампанія заключыла выгадныя кантракты з фірмамі саюзнікаў Трампа, паведамляе meduza.io са спасылкай на Associated Press.

Паводле дадзеных AP, у гэтым удзельнічалі ўраджэнцы СССР Леў Парнас і Ігар Фруман, а таксама нафтавы магнат з Фларыды Гары Саджыянт III. Іх звязваюць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і яго асабістым адвакатам Рудзі Джуліяні.

План амерыканскіх бізнесоўцаў праваліўся пасля таго, як Пётр Парашэнка прайграў Уладзіміру Зяленскаму на выбарах прэзідэнта Украіны. Неўзабаве пасля гэтага спробу змяніць кіраўніцтва «Нафтагаза» распачаў міністр энергетыкі ЗША Рык Пэры, адзначае агенцтва.

Нагадаем, у верасні Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пачала працэдуру імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа з-за яго тэлефоннай размовы з Уладзімірам Зяленскім. Падчас размовы Трамп папрасіў Зяленскага, каб улады Украіны правялі расследавання супраць Джо Байдэна, свайго канкурэнта на выбарах прэзідэнта ЗША, і яго сына Хантэра.

4 кастрычніка Дональд Трамп паведаміў рэспубліканцам у Палаце прадстаўнікоў, што не хацеў тэлефанаваць Уладзіміру Зяленскаму, але зрабіў гэта па просьбе міністра энергетыкі Рыка Пэры, каб абмеркаваць нейкае прадпрыемства па звадкаванні прыроднага газу.

Паводле meduza.io