Армія Судана адхіліла дыпламатаў, якія падтрымалі дэманстрантаў

Са сваіх пасад былі знятыя дыпламатычны прадстаўнік Судана ў ЕС, а таксама паслы ў ЗША, Кітаі, Францыі, Катары і кіраўнік суданскай місіі ў Жэневе, паведамляе www.dw.com са спасылкай на суданскія СМІ.

Пратэсты супраць путчу ў Судане

Пратэсты супраць путчу ў Судане

Пасля ваеннага путчу ў Судане, у выніку якога быў зрынуты грамадзянскі ўрад, вайсковае камандаванне адхіліла ад выканання абавязкаў шасцярых паслоў, у тым ліку пасла краіны ў ЕС. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ ў чацвер, 28 кастрычніка.

Паводле суданскага дзяржаўнага тэлебачання і тэлеканала Al Arabiya, са сваіх пасад былі знятыя разам з дыпламатычным прадстаўніком Судана ў ЕС, паслы ў ЗША, Кітаі, Францыі і Катары, а таксама кіраўнік суданскай місіі ў Жэневе.

Шэраг суданскіх дыпламатаў асудзілі ваенны пераварот і выказалі салідарнасць з дэманстрантамі, якія спрабуюць аказаць супраціў вайскоўцам. «Мы пацвярджаем нашу непахісную прыхільнасць і поўную падтрымку барацьбы суданскага народа за свабоду, мір і справядлівасць, а таксама працэс пераходу да стварэння пастаяннай дэмакратычнай сістэмы ў краіне», — гаварылася ў сумеснай заяве паслоў Судана ў Бельгіі, Францыі, Швейцарыі, Кітаі, ПАР, Катары, Кувейце і ААЭ.