Аўстралія. Зноў адменены інстытут рыцарства

У Аўстраліі зноў адмяняюцца ганаровыя тытулы рыцараў і дамаў. Пра гэта абвясціў прэм'ер-міністр краіны Малкальм Тэрнбул.



australija_rycar.jpg

Рыцарства як ганаровая ўзнагарода быў адроджаны ў Аўстраліі ўсяго год таму пры папярэднім прэм'еры Тоні Абаце. Аднак яго рашэнне ўганараваць гэтым званнем брытанскага герцага Эдынбургскага прынца Філіпа выклікала вострую крытыку, паведамляе ВВС.

У верасні гэтага года Абат страціў лідарства ў кіруючай Ліберальнай партыі, падаў у адстаўку з пасады прэм'ера, а яго месца заняў Малкальм Тэрнбул, гарачы прыхільнік рэспубліканскага дзяржаўнага ладу і адмежавання ад брытанскай манархіі.

"Інстытут рыцарства не адпавядае сучаснаму грамадству", — лічыць Тэрнбул.

Першапачаткова ў рыцараў і дам у Аўстраліі пасвячалі толькі дзесяць гадоў — з 1976 па 1986 год, калі гэтае званне было вышэйшай ступенню так званага "Ордэна Аўстраліі", сістэмы дзяржаўных узнагарод Аўстраліі.

Тады з'явіліся 12 рыцараў і дзве дамы "Ордэна Аўстраліі".

За кароткі перыяд аднаўлення гэтай ступені ў 2014 і 2015 годзе пры Тоні Абаце паспелі з'явіцца яшчэ тры рыцара (уключаючы прынца Філіпа) і адна дама.