Баевікі "ДНР" пагражаюць Украіне вайной у выпадку яе збліжэння з NATO
Баевікі так званай ДНР прыгразілі выйсці з Мінскіх пагадненняў, калі Кіеў пачне працэдуры падрыхтоўкі для ўступлення Украіны ў NATO.
Пра гэта заявіў сёння кіраўнік баевікоў "ДНР" Аляксандр Захарчанка, паведамляе УНІАН са спасылкай на сепаратыстаў.
"Заявы Парашэнкі і яго прадстаўніка на Мінскіх перамовах Кучмы аб неабходнасці ўступлення Украіны ў NATO накіраваны на разбурэнне Мінскіх пагадненняў. Калі Украіна пачне рыхтаваць рэферэндум аб уступленні ў NATO ці іншыя працэдуры, то "ДНР" адразу выйдзе з Мінскіх пагадненняў і прыступіць да ачышчэння ад кіеўскай акупацыі ўсёй тэрыторыі Данбаса", — заявіў Захарчанка.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка плануе правесці рэферэндум аб членстве Украіны ў NATO. Паводле яго слоў, падтрымка украінцамі ўступлення краіны ў NATO расце і зараз ужо перавышае 60 %.
Нагадаем, раней Захарчанка заклікаў рыхтавацца да новай вайны з Украінай.