Беларускі дызайнер прэзентаваў у Шанхаі канцэптуальны седан Red 01

Андрэй Трафімчук, які ў свой час працаваў над дызайнам ё-мабіля, прадставіў у Шанхаі электрычны седан. Аўтамабіль Red 01 плануюць запусціць у серыю.

Фота: Hanteng

Фота: Hanteng

Беларускі дызайнер Андрэй Трафімчук, вядомы працай над ё-мабілем, стварыў канцэптуальны седан Red 01 для кітайскай маркі Hanteng. Эфектны аўтамабіль плануюць запусціць у серыю, прычым ён будзе існаваць як у электрычным, так і ў бензінавым варыянце, паведамляе iz.ru.

Нягледзячы на ​​назву Red («чырвоны»), канцэпт, які дэманстраваўся на Шанхайскім аўтасалоне, меў залацісты колер. Машына стаіць на закрытым подыуме з затанаваным, таму як выглядае салон унутры, сказаць цяжка.

Hanteng плануе запусціць машыну ў серыю. Red 01 будзе існаваць у двух варыянтах: паўнапрывадны электрамабіль з запасам ходу 600 кіламераў і седан з 2-літровым бензінавым турбаматорам.

Кітайская марка Hanteng Autos была заснавана ў 2013 годзе, а ў 2016-м паказала свой першы аўтамабіль — красовер X7, падобны адначасова на VW Touareg і Audi Q5.

У кітайскай кампаніі  ёсць сур'ёзныя планы на рынак СНД — паводле інфармацыі выдання Kolesa. kz, Hanteng плануе арганізаваць зборку сваіх аўтамабіляў у Казахстане.

Паводле iz.ru