Беларусы Нідэрландаў зладзілі арт-выставу, прысвечаную беларускім пратэстам

11 кастрычніка, у Утрэхце, Нідэрланды, прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Беларуссю, на гэты раз у фармаце арт-выставы.

img_1793_logo.jpg


Беларуская мастачка і рэжысёр Таша Арлова, якая жыве ў Амстэрдаме, выступіла арганізатарам і куратарам мерапрыемства. Выстава прайшла ў арт-прасторы Perron West недалёка ад цэнтральнага вакзала.

img_20201011_142254_logo.jpg


Мэтай выставы “Беларусь.ПЛОШЧА пераменаў" было прыцягненне ўвагі жыхароў Нідэрландаў да падзей у Беларусі праз мастацтва. У экспазіцыі выставы — фотапраект мінскага фатографа Яўгена Адцэцкага "ПЛОШЧА пераменаў", постэры мастакоў культпратэста, відэа-перформанс Лесі Пчолкі, і арт-маркет, дзе можна было набыць фотаработы і паштоўкі. Таксама жадаючыя маглі падпісаць паштоўку палітычным зняволеным Беларусі.

img_20201011_141946_logo.jpg


Экспазіцыю наведалі за некалькі гадзін больш за 50 чалавек. Галандцы праяўлялі жывую цікавасць да таго, што адбываецца ў Беларусі, таксама прыйшлі карэспандэнты мясцовых СМІ. У арганизацыі экспазіцыі дапамагалі беларусы — валанцёры і пастаянныя ўдзельнікі акцый салідарнасці, на вуліцы імі таксама былі пастаўленыя палаткі з гарбатай і пачастункамі для наведвальнікаў.

img_1772_1_logo.jpg

img_20201011_140549_logo.jpg


Фармат выставы спраўдзіў чаканні. Было бачна, што нават нядоўгая экскурсія па экспазіцыі з рэальным візуальным кантэнтам і расповедам пра падзеі выклікае вялікую цікавасць у галандцаў. Гэта значыць, што выставачны фармат мае высокую эфектыўнасць у плане прыцягнення ўвагі грамадскасці да сітуацыі ў Беларусі. Наступную выставу, але ўжо вялікіх памераў, плануецца правесці ў канцы кастрычніка ў Амстэрдаме.