Больш за 60 разлікаў працягваюць тушыць пажар у бібліятэцы ІНІГН у Маскве

Барацьбу з агнём у бібліятэцы акадэмічнага Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках (ІНІГН) вось ужо 13 гадзін вядуць 62 пажарныя разлікі, усяго 217 чалавек.



1045189433.jpg

Пажар у бібліятэцы ІНІГН

Звыш 60 пажарных разлікаў спрабуюць патушыць буйны пажар у бібліятэцы акадэмічнага Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках (ІНІГН) у Маскве, паведаміў прадстаўнік аператыўнага штаба на месцы НС.

"Барацьбу з агнём вось ужо 13 гадзін вядуць 62 баявых разліку, усяго 217 чалавек", — сказаў суразмоўца агенцтва.

1045162064.jpg

Пажар у бібліятэцы Інстытута грамадскіх навук у Маскве. Як мяркуецца, пажар у бібліятэцы ІНІГН выклікала кароткае замыканне

Паведамленне пра пажар на апошнім паверсе трохпавярховага будынка паступіла ў пятніцу позна ўвечары. Плошча пажару, па папярэдніх дадзеных МНС, складае каля 2 тысяч квадратных метраў. У будынку абрынуўся дах на плошчы каля 1 тысячы квадратных метраў.

ІНІГН — найбуйнейшы навуковы інфармацыйны цэнтр Расіі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Яго бібліятэка налічвае 14,2 мільёна асобнікаў на старажытных, сучасных усходніх, еўрапейскіх і рускай мовах, у тым ліку рэдкія выданні XVI — пачатку XX стагоддзяў. У бібліятэцы маюцца самыя поўныя, а ў асобных выпадках адзіныя ў Расіі зборы дакументаў Лігі нацый, ААН і ЮНЕСКА, парламенцкія справаздачы ЗША (з 1789 года), Англіі (з 1803 года), Італіі (з 1897 года) і адна з найбуйнейшых у Расіі калекцый кніг на славянскіх мовах.

Бібліятэка была заснавана ў 1918 годзе і мае статус федэральнай. Штат бібліятэкі — 330 чалавек.

Паводле ria.ru