Боснія і Герцагавіна. Чые бабры лепшыя?

У Босніі і Герцагавіне амаль нацыянальнае свята. Пасля 150 гадоў у край вярнуліся бабры. З’яўленне іх калоніі на рэчцы Яланіца (Jalanica), што на мяжы з Харватыяй, стала нацыянальнай падзеяй.



pic2.jpg

Фота 1001golos.ru

Мясцовасць нават наведаў прэм’ер-міністр.

Уся гэта гісторыя выклікала вялікі інтарэс да баброў увогуле.

Газеты, што публікуюць шмат інфармацыі пра гэтых жывёл, натуральна, не маглі прайсці міма вядомага інцыдэнту, які меў месца ў Беларусі ў 2013 годзе. Тады пад Брэстам пасля ўкусу бабра памёр рыбак.

Нягледзячы на тое, што ахвярай бабра быў п’яны чалавек, які нават спрабаваў атакаваць жывёлу, у мясцовых СМІ усе вырашылі — беларускія бабры вельмі злыя, у адрозненне ад баснійскіх.

Гэты тэзіс выклікаў яшчэ большае масавае захапленне бабрамі. Увогуле, такая думка — не дзіўная з улікам таго, што па-баснійску бабры называюцца «dabrove», што практычна гучыць як «дабро».

Паводле баснійскай прэсы