Будзе мір? Кіраўнікі Арменіі і Азербайджана сустрэнуцца 5 кастрычніка ў Іспаніі

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў правядуць перамовы 5 кастрычніка ў іспанскім горадзе Грэнада. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рады бяспекі Арменіі, перадае «Інтэрфакс».

Пратэсты ў Ерэване

Пратэсты ў Ерэване

У перамовах падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці таксама будуць удзельнічаць прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц і кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль.

Напярэдадні сустрэчы, 26 верасня, пройдуць кансультацыі ў Бруселі паміж прадстаўнікам дзвюх краін. З армянскага боку ў іх будзе ўдзельнічаць сакратар Рады бяспекі Армэн Грыгаран, з азербайджанскага — памочнік прэзідэнта Хікмет Гаджыеў, дадалі ў Радзе бяспекі.

Раней Пашынян заяўляў, што на сустрэчы ў Грэнадзе не плануецца падпісанне пагаднення аб міры з Азербайджанам.

19 верасня Мінабароны Азербайджана заявіла аб пачатку «антытэрарыстычных мерапрыемстваў» лакальнага характару ў Нагорным Карабаху для «аднаўлення канстытуцыйнага ладу».

Праз паўтара дня ўлады Азербайджана паведамілі, што армія краіны паспяхова выканала ўсе пастаўленыя задачы ў Нагорным Карабаху і аднавіла суверэнітэт сваёй краіны.

22 верасня ўзброеныя сілы непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі пачалі здаваць ўзбраенне і тэхніку, паведаміла Мінабароны Расіі. Паводле іх інфармацыі, што здача адбываецца ў рамках дамоўленасцяў НКР і Азербайджана пад кантролем расійскіх міратворцаў.

У Нагорным Карабаху сцьвярджаюць, што ў выніку дзеянняў Азербайджану ў непрызнанай рэспубліцы загінулі як мінімум 200 чалавек, 10 з якіх — мірныя жыхары. Больш за 400 чалавек атрымалі раненні.


Глядзіце таксама

Паводле звестак офіса амбудсмена Нагорнага Карабаха, больш за дзесяць тысяч чалавек унутры рэспублікі былі вымушаныя эвакуявацца са сваіх населеных пунктаў у іншыя, менш пацярпелыя ад баявых дзеянняў.

24 верасня ўлады непрызнанай НКР абвясцілі аб эвакуацыі часткі насельніцтва ў Арменію.

У сувязі з падзеямі ў непрызнанай рэспубліцы ў Ерэване распачаліся масавыя пратэсты. Яны не заўсёды маюць мірны характар — асам адбываюцца наўпроставыя сутычкі маніфестантаў з паліцыяй, ёсць затрыманыя. Галоўае патрабаванне пратэстоўцаў — адстаўка Нікола Пашыняна, які не змог абараніць армянскае насельніцтва Нагорнага Карабаха.