У Азербайджане прынялі новы закон аб СМІ, які сем месяцаў хаваўся ад грамадскасці
Прэзідэнт Азербайджана падпісаў закон, які, на думку экспертаў, моцна ўскладніць жыццё журналістам, якія яшчэ засталіся ў краіне. Яны абавязаныя цяпер рэгістравацца ў Адзіным рэестры, паказваць свае дадзеныя і не могуць атрымліваць фінансаванне з-за мяжы. Праект гэтага закона сем месяцаў хаваўся ад грамадскасці, паведамляе ВВС.