Азербайджан рыхтуецца да вайны з Арменіяй?

Узброеныя сілы Азербайджана перакідваюць ваенную тэхніку да армянскай мяжы — гэта можа сведчыць аб падрыхтоўцы да ваеннай аперацыі. Але прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян кажа, што краіны амаль дамовіліся пра мір. Ён спадзяецца на мірнае пагадненне паміж Азербайджанам і Арменіяй да канца года.

Азербайджанскія сілы з расійскай сімболікай збіраюцца на мяжы Арменіі — артыкул у Telegraph

Азербайджанскія сілы з расійскай сімболікай збіраюцца на мяжы Арменіі — артыкул у Telegraph

Мірнае пагадненне паміж Азербайджанам і Арменіяй падпішуць?

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян лічыць, што можа заключыць мірнае пагадненне з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым адносна нагорна-карабахскага канфлікту «да канца года або пачатку наступнага».

Пра гэта Пашынян заявіў журналістам у нядзелю пасля галасавання на выбарах мэра Ерэвана, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Лідары Азербайджана і Арменіі павінны сустрэцца ў іспанскай Гранадзе 5 кастрычніка па запрашэнні прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля, але, па словах армянскага прэм'ера, цяперашні праект мірнага пагаднення не адпавядае інтарэсам Ерэвана.

«Мы сказалі, што мірны парадак дня з'яўляецца нашым прыярытэтам, і мы хочам падпісаць мірнае пагадненне з Азербайджанам як мага хутчэй, напрыклад, да канца года або пачатку наступнага. Мы робім для гэтага ўсё магчымае», — падкрэсліў Пашынян.

Ён таксама выказаў надзею, што падчас перамоваў з Азербайджанам атрымаецца дасягнуць прымальнай версіі мірнага пагаднення, а таксама ўрэгуляваць гуманітарны крызіс у непрызнаным Нагорным Карабаху.

«Я лічу гэта магчымым, таму што мы спадзяемся, што гэтая сітуацыя зменіцца. Мы працуем над тым, каб змяніць гэтую сітуацыю, адкрыць Лачынскі калідор, пераадолець гуманітарны крызіс у Нагорным Карабаху і магчымасць (перамоў. — Рэд.) Сцепанакерт — Баку», — дадаў прэм'ер-міністр Арменіі.

Глядзіце таксама

OSINT-аналітыкі заўважылі нарошчванне азербайджанскіх сіл ля мяжы з Арменіяй

Фота і відэа з адкрытых крыніц пацвярджаюць асцярогі Арменіі аб тым, што Узброеныя сілы Азербайджана перакідваюць ваенную тэхніку да армянскай мяжы — гэта можа сведчыць аб падрыхтоўцы да ваеннай аперацыі.

Пра гэта паведамляе брытанская газета The Telegraph са спасылкай на сведчанні, атрыманыя ад Цэнтра інфармацыйнай устойлівасці (CIR), няўрадавай арганізацыі, якая аналізуе парушэнні правоў чалавека і канфлікты на аснове адкрытых крыніц.

CIR адзначае ўзмацненне актыўнасці на азербайджанскіх ваенных базах, павелічэнне колькасці рэйсаў паміж Азербайджанам і ваенным аэрадромам у саюзным Ізраілі, а таксама супрацьдзеянне ваенным манеўрам Ірана, саюзніка Арменіі. 

Арменія сцвярджае, што Азербайджан, магчыма, рыхтуецца да ўварвання

Арменія сцвярджае, што Азербайджан, магчыма, рыхтуецца да ўварвання

«Магчыма, што гэта звычайныя перамяшчэнні (тэхнікі. — Рэд.), але аналіз іншых даступных даных з адкрытых крыніц можа ў далейшым паказваць на нарошчванне вайсковай сілы», — сказаў The Telegraph даследчык CIR Кайл Глен.

Сярод іншага арганізацыя паказвае на маркіроўку ваеннай тэхнікі — у асноўным цяжкіх грузавікоў і бронетранспарцёраў — сімваламі ў выглядзе перавернутай літары «А» і стылізаванай літары «F».

132a322_001.png

 Таксама вядома, што расійскія вайскоўцы выкарыстоўвалі сімвалы — літары «V» і «Z» — у якасці ідэнтыфікатараў баявых груп напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.

Глядзіце таксама

Нагадаем, тэрытарыяльная спрэчка паміж Азербайджанам і Арменіяй тычыцца тэрыторыі так званага Нагорнага Карабаха, што ўваходзіць у міжнародна прызнаную тэрыторыю Азербайджана, хоць пасля распаду СССР армяне, якіх там большасць, абвясцілі яе незалежнай дзяржавай.

На гэтым тыдні Арменія прапанавала Азербайджану ў рамках мірнага ўрэгулявання адвесці свае войскі ад мяжы па картах СССР 1975 года.

Раней Пашынян заяўляў, што  рызыка новай вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам рэальная, пакуль краіны не падпісалі і не ратыфікавалі мірную дамову.

Паводле www.telegraph.co.ukwww.eurointegration.com.ua

Глядзіце таксама