Кіраўнік непрызнанага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі
Згодна з указам прэзідэнта Арцаха (Нагорнага Карабаха) Самвела Шахраманяна, непрызнаная рэспубліка спыніць існаванне з 1 студзеня 2024 года.
![location_nagorno_karabakh2.png location_nagorno_karabakh2.png](/img/v1/images/location_nagorno_karabakh2.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усе органы ўлады
і ўстановы Нагорнага Карабаха, як вынікае з указа Самвела Шахраманяна, павінны быць
распушчаныя.
Ва ўказе таксама гаворыцца, што жыхары могуць самі вырашыць, ці заставацца ім у Нагорным Карабаху.
Рашэнне аб роспуску Рэспублікі было прынята, зыходзячы з сітуацыі, якая стварылася пасля 19 верасня 2023 года, перадае «Арменпресс» са спасылкай на заяву інфармацыйнага штаба Нагорнага Карабаха. Указ уступіў у сілу адразу пасля публікацыі.
Ва ўказе Самвела Шахраманяна гаворыцца: «Да 1 студзеня 2024 года распусціць усе дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі, падпарадкаваныя ім ведамствы, і Рэспубліка Нагорны Карабах (Арцах) спыняе сваё існаванне… Насельніцтву Нагорнага Карабаха, у тым ліку па-за межамі рэспублікі, азнаёміцца з умовамі рэінтэграцыі, вылучанымі Азербайджанам, і вырашыць для сябе, прыняць іх ці не».
Адзначаецца, што рашэнне было прынята ў сувязі са складанай ваенна-палітычнай сітуацыяй, якая стварылася пасля 19 верасня. У той дзень Азербайджан абвясціў аб пачатку «антытэрарыстычных мерапрыемстваў лакальнага характару» ў Нагорным Карабаху з мэтай «аднаўлення канстытуцыйнага ладу». Прысутнасць расійскіх міратворцаў Баку не перашкодзіла.
Глядзіце таксама
![Валерый Карбалевіч: Навошта патрэбна такая АДКБ? Валерый Карбалевіч: Навошта патрэбна такая АДКБ?](/img/v1/images/karabakh_stepanakert_lachin_map.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, учора, 27 верасня, стала вядома, што былы кіраўнік урада Нагорнага Карабаха мільярдэр Рубен Варданян затрыманы.
Яго жонка Вераніка Зонабенд спачатку сказала газеце «Коммерсант», што з ім страчана сувязь. А крыху пазней яна заявіла РБК, што сёння раніцай яе муж «быў арыштаваны і ўзяты ў палон азербайджанскімі ўладамі на мяжы пры спробе пакінуць Арцах [Нагорны Карабах] разам з тысячамі іншых армян, якія ратуюцца ад Азербайджанскай акупацыі».
Пра затрыманне Варданяна «на мяжы Азербайджана пры спробе выехаць у Горыс Сюнікскай вобласці Арменіі» са спасылкай на крыніцу ў яго атачэнні паведаміла таксама агенцтва ТАСС. Азербайджан гэтыя паведамленні пакуль не каментаваў.
Глядзіце таксама
![Карабахскі вузел: гэта не канец Аднадзённая вайна Азербайджана з армянамі: гэта не апошні гістарычны цыкл](/img/v1/images/381184534_320798147025882_8576859619982125163_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
ПаводлеВВС, t.me/jamnewsru