Хакеры спрабавалі выкрасці матэрыялы расследавання катастрофы рэйса MH17

Кампанія Trend Micro ускладае адказнасць за хакерскую атаку на групоўку Pawn Storm, якая нібыта дзейнічае ў інтарэсах расійскага ўрада.  



boeing7771.jpg

uapress.info

Сярод мішэняў хакерскай групоўкі — урадавыя рэсурсы Украіны і краін НАТА, а таксама рэсурсы праціўнікаў палітыкі Крамля.

 

Пра спробы несанкцыянаванага доступу да матэрыялаў расследавання катастрофы малайзійскага «Боінга» пад Данецкам паведаміла кампанія Trend Micro, якая займаецца распрацоўкай антывірусных праграм і абаронай інфармацыі, перадае Медуза.

 

Па дадзеных кампаніі, на інфармацыйныя сістэмы Рады бяспекі Нідэрландаў, якая расследавала акалічнасці крушэння, была накіравана скаардынаваная атака ў канцы верасня — першай палове кастрычніка 2015 года, гэта значыць незадоўга да і адразу пасля публікацыі канчатковага дакладу следчай камісіі.

 

Нагадаем, што Рада бяспекі Нідэрландаў прыйшла да высновы, што рэйс МН17 быў збіты ў паветры над Усходняй Украінай ракетай "Бук".