Чацвярых жыхароў Крыма аштрафавалі за тое, што не данеслі на знаёмага
У ФСБ паведамілі пра штрафы крымчанам тое, што не данеслі. Іх абавязалі выплаціць штрафы ад 30 да 40 тысяч расійскіх рублёў за тое, што не паведамілі пра знаёмага, які нібыта ўступіў у ІД.

Фота: ФСБ РФ
Чацвярых жыхароў Крыма аштрафавалі за тое, што яны не данеслі на свайго знаёмага, які нібыта ўдзельнічаў у тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», паведамляе korrespondent.net.
Адзначаецца, што крымчан абавязалі заплаціць штрафы ад 30 да 40 тысяч рублёў.
«Суды Крыма» вынеслі прысуды ў дачыненні да чатырох мясцовых жыхароў 1986, 1990 і 1991 гадоў нараджэння, якія абвінавачваюцца паводле арт. 205.6 Крымінальнага кодэкса Расіі («Непаведамленне ў органы ўлады пра асобу, якая, паводле дакладных звестак, учыніла злачынства тэрарыстычнай накіраванасці»), гаворыцца ў прэс-рэлізе ФСБ.
Паводле звестак ФСБ, знаёмы крымчан, які знаходзіцца ў Іраку, уступіў у шэрагі ІД, але яны не паведамілі пра гэта расійскім праваахоўным органам.
Жыхары Крыма перапісваліся з ім у інтэрнэце, «аднак наўмысна ўтойвалі згаданую інфармацыю пры допытах у якасці сведак па крымінальнай справе», адзначаецца ў паведамленні.