Дарадца Пуціна: Расія гатова да адключэння ад сусветнага інтэрнэту
Расія тэхнічна гатова да адключэння ад сусветнага інтэрнэту, але працэс не будзе лёгкім. Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Расіі па пытаннях развіцця інтэрнэту Герман Кліменка ў інтэрв'ю тэлеканалу НТВ.
Кліменка нагадаў, што ўжо цяпер працуе расійскі сегмент сеткі інтэрнэту, які быў створаны па ўказе прэзідэнта Расіі спецыяльна для чыноўнікаў.
Ён таксама адзначыў, што ўвесь свет ідзе па шляху рэгулявання інтэрнэту, і "Расія — не выключэнне". Аднак дарадца Пуціна падкрэсліў, што ў Расіі не будуць ужытыя "экстрэмальныя варыянты накшталт паўночнакарэйскага або кубінскага".
Распрацаваць папраўкі да закона "Аб сувязі", якія дадуць дзяржаве кантроль за інфраструктурай Рунэту, даручыў прэзідэнт Уладзімір Пуцін. У кастрычніку мінулага года Мінфін даў адмоўны водгук на законапраект, які закліканы павысіць бяспеку інфраструктуры Рунэту пры ўздзеянні звонку. Прычынай адклікання стала адсутнасць інфармацыі аб выдатках на яго рэалізацыю.
Згодна з праектам праграмы "Лічбавая эканоміка", які распрацоўваецца ў Расіі таксама па распараджэнні Уладзіміра Пуціна, да 2024 года 95 адсоткаў усяго трафіку павінна праходзіць праз расійскія сеткі. Долю замежнага абсталявання ў дзяржорганах плануюць знізіць да 50 адсоткаў, а праграмнага забеспячэння — да 10 працэнтаў. Акрамя гэтага ў 2018 годзе павінна запрацаваць сістэма, якая будзе забяспечваць "устойлівасць і бяспеку" Рунэту.
Па дадзеных міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Агора", у 2017 годзе ў Расіі зафіксавана больш за сто тысяч фактаў абмежавання свабоды інтэрнэту. У сярэднім кожны дзень у Рунэце блакаваліся 244 старонкі, а кожныя 6 дзён карыстальнікі сутыкаліся з пагрозамі ці нападамі на, адзначаюць праваабаронцы.
Паводле svoboda.org