Дасье ў карыкатурах: Берні Сандэрс — наступны прэзідэнт ЗША?

Адным з фаварытаў  прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША стаў 80-ці гадовы сенатар Берні Сандэрс. Сенсацыя заключаецца ў тым, што Сандэрс, які з 1989-га прадстаўляе ў парламенце Вермонт, па поглядах сацыяліст. Зрэшты, гэта не перашкодзіла яму зарэкамендаваць сябе ў якасці адказнага палітыка.

1_182.jpg

Аднак зорны час Берні прабіў пасля фінансавага крызісу 2008-га. Тады ён дамогся правядзення аўдыту Федэральнай рэзервовай сістэмы. Вынікі былі сенсацыйнымі: нямэтавае выкарыстанне сродкаў склала 16 трыльёнаў долараў. Поспех атакі на ФРС прадвызначыў рашэнне Сандэрса вылучацца ў 2016-м у прэзідэнты, а яго імя з тых часоў выклікае на Уол-стрыт такі ж жах як прыход Кінг Конга. На гэтую тэму малюнак газеты New York Times.

2_164.jpg

Наўрад ці пачынаючы прэзідэнцкую кампанію ў 2016-м сам Сандэрс чакаў такога поспеху. На яго мітынгі збіраліся шматтысячныя натоўпы ў найбуйнейшых гарадах Амерыкі. Кампанія трымалася выключна за кошт прыватных ахвяраванняў. Многія СМІ звярталі ўвагу на тое, што Берні масава падтрымала моладзь. Феномен ілюструе карыкатура з Los Angeles Times. На малюнку Клінтан заклікае дзяўчынак не захапляцца старым палітыкам. У адказ адна з сябровак заўважае: што Хілары вельмі назойлівая.

3_146.png

У выніку кандыдат-сацыяліст змог скласці сапраўдную канкурэнцыю Хілары Клінтан, якую завочна лічылі пераможцам праймерыз. Каб не дапусціць перамогі Берні на праймерыз апарат Дэмакратычнай партыі пайшоў на фальсіфікацыю. Супраць Сандэрса вялася заказная медыя-кампанія. Прычым схаваць махлярства не ўдалося. На гэтую тэму малюнак з інтэрнет-рэсурсу Foundation Media. Зрэшты, такія віражы дорага каштавалі Хілары. На прэзідэнцкіх выбарах кожны шосты прыхільнік Берні прагаласаваў за кандыдата ад рэспубліканцаў. Многія дэмакраты прынцыпова не пайшлі галасаваць, адкрыўшы Трампу дарогу да ўлады.

4_143.jpg

І вось новы паход Берні ў Белы дом. Прычым у асяроддзі дэмакратаў пакуль ён фаварыт, паколькі палітычны парадак дня ў Амерыцы за апошнія гады стаў больш левым, а яго цяперашнія супернікі па праймерыз не выклікаюць такога масавага энтузіязму. Акрамя таго, не так даўно Берні дамогся рэзананснага поспеху. Дзякуючы яго ўмяшальніцтву перамог страйк працаўнікоў кампаніі Amazon, які прагрымеў на ўсю Амерыку. З іншага боку, кляймо «сацыяліст» можа мабілізаваць яго праціўнікаў. Не дарма гэтую тэму актыўна эксплуатуе блізкая да рэспубліканцаў прэса. Так, на змешчанай у газеце Columbus Dispatch карыкатуры Сандэрс выяўлены на бомбе з надпісам «Сацыялізм», якая відавочна пагражае Штатам.

5__7__1_logo.jpg


Што тычыцца нашых Палясцінаў, то рэакцыю на магчымую перамогу Берні Сандэрса ў Драздах прадказаць вельмі лёгка, што і дэманструе карыкатура ад «Новага Часу».