Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла чатыры законы, накіраваныя супраць Крамля і Уладзіміра Пуціна
Ніжняя палата Кангрэсу ЗША ўхваліла чатыры закона, якія накіраваны супраць урада Расіі і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Аб прыняцці законаў паведамляецца ў твітары прэс-службы Палаты прадстаўнікоў.
Адзін з ухваленых дакументаў патрабуе ад дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША за паўгода падрыхтаваць для кангрэсменаў справаздачу аб актывах Уладзіміра Пуціна. Другі забараняе ўраду ЗША юрыдычна ці фактычна прызнаваць Крым расійскай тэрыторыяй.
Яшчэ адна рэзалюцыя асуджае Пуціна за ўтойванне падрабязнасцяў забойства Барыса Нямцова, заклікае Расію правесці міжнароднае расследаванне злачынства, а Белы дом — увесці санкцыі супраць яго меркаваных арганізатараў і выканаўцаў.
Апошні прыняты дакумент абавязвае дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША на працягу 90 дзён даць справаздачу аб магчымых ваенных дзеяннях РФ супраць краін НАТО і спробах Расіі «выкарыстаць слабасць і рознагалоссі паміж яе заходнімі супернікамі».
meduza.io