Друкарня РПЦ выдала каляндар «Сталін»
Каляндар на 2014 год прысвечаны жыццю савецкага дыктатара.
![stalin_calendar.jpg stalin_calendar.jpg](/img/v1/news/full/stalin_calendar.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён надрукаваны ў Патрыяршым выдавецка-паліграфічным цэнтры Свята-Траецкай Сергіевай Лаўры, піша расійскі блогер Міхаіл Бабкін. На
кожнай старонцы выдання - партрэты Іосіфа Сталіна ў розныя перыяды яго жыцця. Яго кошт - 200 расейскіх рублёў.
«Каляндар стане выдатным падарункам ветэранам і аматарам гісторыі», - запэўніваюць выдаўцы.
charter97.org