Егіпет. Лідэр апазіцыі вызвалены з турмы
Айман Нур (Ayman Nour), лідэр егіпецкай апазіцыі, вызвалены з турмы, дзе прасядзеў тры гады. Па яго словах, ён трапіў за краты за сваю палітычную актыўнасць, за спробу балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2005 годзе. Гэту пасаду з 1981 года стала займае Хосні Мубарак. Нур з’яўляецца старшынёй партыі Ghad (Партыя заўтрашняга дня). Фармальна Аймана Ноўра асудзілі за парушэнне выбарчага закону. Прычым з-за яго арышту Кандаліза Райс адклала візіт у краіну.
Айман Нур (Ayman Nour), лідэр егіпецкай апазіцыі, вызвалены з турмы, дзе прасядзеў тры гады. Па яго словах, ён трапіў за краты за сваю палітычную актыўнасць, за спробу балатавацца на пасаду
прэзідэнта ў 2005 годзе. Гэту пасаду з 1981 года стала займае Хосні Мубарак. Нур з’яўляецца старшынёй партыі Ghad (Партыя заўтрашняга дня). Фармальна Аймана Ноўра асудзілі за парушэнне
выбарчага закону. Прычым з-за яго арышту Кандаліза Райс адклала візіт у краіну. На волю палітыка выпусцілі на падставе таго, што ў яго дрэннае здароўе, хаця ёсць іншыя версіі: адміністрацыя Буша
неаднаразова патрабавала вызвалення Нура. “Дзякуй Богу, я зараз вольны, і я маю надзею працягваць сваё змаганне, — сказаў ён пасля выхаду з вязніцы. Пакуль Нур сядзеў у
турме, функцыі старшыні партыі часова выконвала яго жонка Гамеля Ісмаіл (Gameela Ismail).
Па матэрыялах “Independent (Вялікабрытанія)