Егіпет. Надзвычайнае становішча ўведзена на тры месяцы
Пасля таго, як у нядзелю ў двух выбухах у копцкіх цэрквах загінулі больш за 40 чалавек, прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі абвясціў у краіне рэжым надзвычайнага становішча тэрмінам на тры месяцы.

Фота: REUTERS
27 паломнікаў, якія прыйшлі ў царкву царквы Св.Георія ў горадзе Танто на хрысціянскае свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербніца), загінулі падчас першага выбуху. Яшчэ 16 чалавек загінулі пры выбуху ў Саборы Св. Марка ў Александрыі. Сярод загінулых адзін паліцэйскі, што перашкодзіў тэрарыстам-смяротнікам зайсці ўнутр царквы. Адказнасць за напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя "Ісламская дзяржава".

Фота: ЕРА
Хрысціяне-копты складаюць прыкладна 10% насельніцтва Егіпта.
Папа Рымскі Францыск, які павінен наведаць Егіпет у канцы красавіка, рэзка асудзіў гэтыя напады.
Паляванне на хрысціян
Выбухі былі спланаваныя такім чынам, каб нанесці максімальны ўрон, гэта значыць у момант, калі вернікі збіраліся на набажэнства на свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім.
Патрыярх Тавадрос II сказаў у інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню, што "грахоўныя ўчынкі не змогуць падарваць адзінства і згуртаванасці народа Егіпта перад тварам тэрарызму".
Напады на егіпецкіх коптаў пачасціліся ў апошнія некалькі гадоў, асабліва пасля перавароту 2013 года, калі ваенны ўрад, што прыйшоў да ўлады, зрабіў больш жорсткай барацьбу з ісламістамі.
Некаторыя з прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Махамеда Мурсі і ўзначаленага ім руху "Браты-мусульмане" лічаць, што хрысціяне падтрымлівалі ваенны пераварот.
У снежні 2016 года 25 чалавек загінулі ад выбуху падчас набажэнства ў копцкім саборы ў Каіры.
У лютым гэтага года баявікі "Ісламскай дзяржавы" заявілі, што плануюць новыя напады на коптаў.
1 красавіка прагрымеў выбух каля вучэбнага цэнтра паліцыі горада Танто, тады атрымалі раненні 16 чалавек.Паводле ВВС