Facebook чакае штраф у 5 мільярдаў долараў
Федэральная гандлёвая камісія ЗША зацвердзіла пагадненне з «Facebook», у адпаведнасці з якім кампанія мусіць выплаціць каля $ 5 мільярдаў за парушэнне працэдуры выкарыстання дадзеных. Пра гэта паведамляе Белсат са спасылкай на Reuters.

cryptocartel.club
Цяпер рашэнне камісіі мусіць зацвердзіць Мінюст ЗША. Калі рашэнне набудзе моц, гэта будзе самы вялікі штраф, калі-небудзь выплачаны тэхналагічнай кампаніяй.
Камісія пачала расследаванне супраць «Facebook» пасля скандалу з брытанскай кансалтынгавай кампаніяй «Cambridge Analytica», якая незаконна атрымала дадзеныя 87 мільёнам карыстальнікаў сацсеткі для выкарыстання ў палітычнай рэкламе. Кіраўнік «Facebook» Марк Цукербэрг ў сакавіку 2018 года прызнаў, што сацсетка дапусціла некалькі памылак праз што асабістыя дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў былі выкарыстаныя ў палітычных мэтах.
belsat.eu