Facebook навучыўся аўтаматычна распазнаваць экстрэмісцкія пасты
Алгарытмы сацыяльнай сетцкі Facebook здольныя распазнаваць і выдаляць экстрэмісцкія запісы на працягу гадзіны пасля іх апублікавання, гаворыцца ў. заяве прэс-службы Facebook.
У кампаніі сцвярджаюць, што штучны інтэлект здольны распазнаваць 99% пастоў, якія маюць дачыненне да «ісламскай дзяржавы» і «Аль-Каеды», і выдаляць іх. Таксама алгарытм здольны выдаляць да 83% копій гэтых пастоў.
У Facebook адзначаюць, што выкарыстанне штучнага інтэлекту для фільтрацыі і выдалення пастоў — дастаткова складаная задача, якую варта ўжываць кропкава. Ніякія іншыя пасты, акрамя звязаных з ІД і «Аль-Каеды», алгарытм не выдаляе.
Выкарыстанне штучнага інтэлекту для барацьбы з тэрарызмам - гэта вельмі прывабна, але ў канчатковым выніку алгарытмы павінны працаваць пад наглядам навучаных экспертаў.
Facebook раней абяцаў павялічыць штат мадэратараў, якія сочаць за зместам запісаў у сацыяльнай сетцы, для барацьбы з распаўсюджваннем непраўдзівых матэрыялаў.
Паводле meduza.io