Facebook зачыніў 30 тысяч фэйкавых акаўнтаў
Сацыяльная сетка Facebook закрыла каля 30 000 фальшывых акаўнтаў, якія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Францыі распаўсюджвалі фэйкавыя навіны

Фота: newstarget.com
Пра гэта піша zn.ua с са спасылкай на Huffington Post.
Для адсейвання фэйкаў Facebook ужывае аўтаматызаваныя механізмы, фіксуючы паўтарэнне фэйкавых навінаў на сотнях фальшывых сайтаў.
Цяпер кампанія заявіла, што працуе над распрацоўкай рэкламных абвестак з інструкцыямі вызначэння ненадзейных сайтаў.