Фэйсбук аштрафавалі на 5 млрд долараў
Кампанія Фэйсбук мусіць заплаціць штраф у 5 мільярдаў долараў за
ўцечку асабістых дадзеных карыстальнікаў, паведамілі ў Фэдэральнай
камісіі ЗША па гандлі, піша Свабода.
Камісія расследавала абвінавачванні на адрас Facebook у абмене інфармацыяй, якая належыць 87 мільёнам карыстальнікаў, з ужо неіснуючай брытанскай кансалтынгавай палітычнай фірмай Cambridge Analytica.
Федэральная гандлёвая камісія ЗША (ФГК) абвясціла аб дасягненні пагаднення з Facebook, у рамках якога сацыяльная сетка выплаціць штраф у 5 мільярдаў долараў.
Урэгуляванне ўключае ўрадавыя абмежаванні і кантроль за тым, як Facebook абыходзіцца з канфідэнцыйнымі дадзенымі карыстальнікаў. Гэта найбуйнейшы грамадзянскі штраф, які калі-небудзь быў выплачаны ФГК.