ЗША мяняюць тэст на грамадзянства: упершыню за 10 гадоў
Абноўлены экзамен для атрымання грамадзянства ўвосень пачнуць тэставаць ў ЗША. Мяркуецца, што будуць перагледжаны пытанні па грамадазнаўстве і англійскай.
Служба грамадзянства і іміграцыі ЗША 19 ліпеня абвясціла аб пачатку рэалізацыі новага плана па «ўдасканаленні тэсту для атрымання грамадзянства». Як сказана на сайце арганізацыі, пытанні цяперашняга тэсту будуць перагледжаны і абноўлены. У прыватнасці змяненні закрануць раздзелы грамадазнаўства, гісторыі ЗША, палітычнага ладу і сістэмы каштоўнасцяў, а таксама тэсту на веданне англійскай мовы.
Першыя выпрабаванні новага спісу пытанняў пачнуцца ўвосень 2019 года, а поўная замена адбудзецца да канца 2020 — пачатку 2021 года. Апошні раз тэст для атрымання грамадзянства ЗША пераглядаўся ўладамі ў 2009 годзе. Ён змяшчае 100 пытанняў пра ЗША, з якіх кожнаму суіскальніку задаецца дзесяць. Каб прайсці тэст, неабходна правільна адказаць на шэсць з іх.
У 2018 годзе грамадзянства ЗША атрымалі каля 757 тысяч — гэта самы высокі паказчык за апошнія пяць гадоў.
Між тым, 11 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, пасля шматтыднёвай судовай спрэчкі з дэмакратычнай партыяй і праваабаронцамі, адмовіўся ад ўключэння ў пералік пытанняў да наступнага перапісу насельніцтва пытанне аб грамадзянстве. Замест гэтага з дапамогай указа ён мае намер сабраць інфармацыю аб грамадзянстве ў базах дадзеных розных міністэрстваў і ведамстваў. Трамп лічыць вельмі важным мець дакладнае ўяўленне пра тое, колькі ў краіне пражывае асоб з грамадзянствам ЗША і колькі — без яго. Адміністрацыя цяперашняга прэзідэнта першапачаткова аб'яўляла аб імкненні знізіць узровень легальнай і нелегальнай іміграцыі.
У сярэдзіне ліпеня прэзідэнт ЗША прапанаваў чатыром дэмакраткам з Кангрэсу «вярнуцца ў свае краіны». Тры з іх нарадзіліся ў ЗША, чацвёртая прыехала туды дзіцем і атрымала грамадзянства. Палата прадстаўнікоў асудзіла Трампа за расісцкія выказванні.
dw.com