Фэйсбуку сёння — 10 гадоў
Cацыяльная сетка была створана ў 2004 годзе на той момант 19-гадовым амерыканскім студэнтам Маркам Цукербергам.
![facebook_10_years.jpg facebook_10_years.jpg](/img/v1/news/full/facebook_10_years.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першапачаткова сайт прызначаўся толькі для студэнтаў Гарвардскага ўніверсітэта. Толькі за першыя суткі зарэгістраваліся 1,2 тыс. карыстальнікаў.
Неўзабаве сайт стаў даступны для студэнтаў любых навучальных устаноў ЗША, а з верасня 2006 года для ўсіх карыстальнікаў Інтэрнэта.
У 2008 годзе Facebook быў пераведзены з англійскай на 20 іншых моў.
Выручка кампаніі Facebook у 2013 годзе склала 7,9 млрд даляраў, у параўнанні з 5,1 млрд годам раней. Колькасць карыстальнікаў, якія хоць бы раз у месяц заходзілі ў сацсетку, па выніках 2013
склала 1,23 млрд чалавек, што на 16% вышэй за паказчыкі 2012 года.