Францыя. Марына ле Пэн не асуджае нарвежскага тэрарыста
Апазіцыйная Партыя сацыялістаў і кіруючы ў краіне правы “Саюз за народны рух Нікаля Сарказі скарысталіся нагодай, каб разам атакаваць Нацыянальны Фронт (FN) — праварадыкальную партыю, рэйтынг якой пасля змены кіраўніцтва (на месца старшыні правага артадокса Жан-Мары Ле Пэна прыйшла ягоная дачка Марына) заўважна вырас. Усё таму, што Марына ўзяла курс на трансфармацыю FN у нармальную буржуазную партыю без рэкламы на адрас нацыстаў і скінхедаў. Аднак шараговыя франтавікі, здаецца, дасюль не гатовыя на радыкальную змену іміджу FN .
Апазіцыйная Партыя сацыялістаў і кіруючы ў краіне правы “Саюз за народны рух Нікаля Сарказі скарысталіся нагодай, каб разам атакаваць Нацыянальны Фронт (FN) —
праварадыкальную партыю, рэйтынг якой пасля змены кіраўніцтва (на месца старшыні правага артадокса Жан-Мары Ле Пэна прыйшла ягоная дачка Марына) заўважна вырас. Усё таму, што Марына ўзяла курс на
трансфармацыю FN у нармальную буржуазную партыю без рэкламы на адрас нацыстаў і скінхедаў. Аднак шараговыя франтавікі, здаецца, дасюль не гатовыя на радыкальную змену іміджу FN . Інакш некаторыя з іх
ускосна не выступілі б у падтрымку нарвежскага тэрарыста Брэйвіка.
Паршывых авечак выключылі з партыі, аднак канчаткова партыя наконт падзей у Нарвегіі не вызначылася. Справа ў тым, што Жан-Мары абвінавачваў нарвежскі ўрад у наіўнасці адносна ісламскай пагрозы.
Сацыялісты і галісты адразу запатрабавалі ад Марыны тлумачэнняў. Апошняя маўчыць, што дае яе апанентам шырокую глебу для атак на FN. Галоўны тэзіс — нічога ў фронце не змянілася. Партыя як
была, так і засталася на радыкальным правым флангу.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)