Генетыкі стварылі блакітную хрызантэму

Біёлаг Наонобу Нода (Naonobu Noda) з Цэнтра даследаванняў у галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ў японскім горадзе Цукуба сумесна са сваімі калегамі стварыў пры дапамозе метадаў геннай інжынерыі хрызантэмы з блакітнымі кветкамі. Для гэтага японскім навукоўцам прыйшлося дадаць у геном расліны два дадатковых гена.

chrysantem.jpg

Сапраўдны блакітны колер сустракаецца ў кветкавых раслінах вельмі рэдка. Блакітнымі кветкамі могуць пахваліцца, напрыклад, павой ці дэльфініум. У большасці ж выпадкаў кветкі, якія звычайнаму гледачу здаюцца блакітнымі, на самай справе з'яўляюцца фіялетавымі або пурпурнымі. У кветкавых крамах блакітны колер пялёсткаў часта дасягаецца пры дапамозе ін'екцый фарбавальнікаў.
Колер пялёсткаў залежыць ад насычанасці пігментных малекул антацыянамі. У залежнасці ад таго, якія группы атамаў далучаны да кальцавой часткі малекулы антацыяны, афарбоўка кветкі будзе чырвонай, фіялетавай або блакітнай. Таксама маюць значэння ўмовы ўнутры клетак пялёсткаў.
У пачатку свайго эксперыменту японскія навукоўцы перасадзілі хрызантэме ген блакітнага пігмента са званочка сярэдняга (Campanula medium). Але гэтага аказалася недастаткова, яны атрымалі толькі хрызантэму з фіялетавымі пялёсткамі. Тады быў дададзены яшчэ адзін ген, узяты ў распаўсюджанай ў Паўднёва-Усходняй Азіі расліны кліторыі (Clitoria ternatea). Бялок, кадаваны гэтым геномам, дадае да антацыянаў яшчэ адзін цукарыд. Навукоўцы падазравалі, што ім прыйдзецца дадаць і трэці ген, але ўжо з двума генамі кветкі хрызантэмы апынуліся блакітнымі.
Цяпер японскія навукоўцы маюць намер стварыць блакітныя хрызантэмы, якія не маглі б памнажацца і самастойна расці ў прыродзе. Такая мадыфікацыя дазволіць зарэгістраваць камерцыйны гатунак блакітных хрызантэм.
Паводле Science Pro