Генпракуратура Расіі запатрабавала заблакаваць «Спутник и погром»
Генеральная пракуратура запатрабавала заблакаваць сайт «Спутник и погром» як рэсурс «нацыяналістычнага толку». Адпаведнае распараджэнне накіравана ў Раскамнагляд.
Разам са «Спутник и погром» у рэестры забароненых сайтаў будзе дададзены «Русский сектор», «Правый взгляд» і іншыя, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Усяго ў спісе шэсць сайтаў.
«Указаныя рэсурсы прапагандуюць ідэі нацыянальнай і рэлігійнай варожасці, што фармуе пагрозы грамадскай бяспекі, заахвочвае да экстрэмізму», — адзначылі ў Генпракуратуры.
У рэестры Раскамнагляда сказана, што абмежаванне доступу да «Спутник и погром» ўведзена з 5 ліпеня.
Таксама ўстаноўлены шматлікія матэрыялы, якія апраўдваюць дзейнасць забароненых на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі арганізацый «Правы Сектар», «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта», «Джебхат ан-Нусра» і іншых тэрарыстычных груповак, якія ваююць на тэрыторыі Сірыі.
Сайт «Спутник и погром» — развіццё аднайменнага пабліка «Укантакце», створаны Ягорам Прасвірыным ў 2012 годзе. Супольнасць першапачаткова пазіцыянавалася як нацыяналістычная. Яна вядома, у прыватнасці, тым, што ў 2014 годзе, па сцвярджэнні Прасвірына, на сабраныя сродкі купіла БТР для прарасейскіх сепаратыстаў у Данбасе.
Па дадзеных SimilarWeb, у чэрвені 2017 года года ў «Спутник и погром» было 1,4 мільёна наведвальнікаў.
Паводле meduza.io