Германія. У 2021-м да ўлады прыйдуць «нацысты»?

Сустаршыня фракцыі правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» ў Бундэстагу Аліса Вейдэль паабяцала, што ў 2021-м яе партыя будзе сябрам ураду.

Фота www.afd.de

Фота www.afd.de


Нагадаем, 24 верасня ў Германіі прайшлі выбары ў Бундэстаг. Упершыню ў нямецкі парламент увайшла правая «Альтэрнатыва для Германіі». Яна набрала 12,6% галасоў і стала трэцяй па значнасці сілай.
Вейдэль адзначыла, што ў бягучым заканадаўчым перыядзе правыя з’яўляюцца апазіцыяй, але ў сярэднетэрміновай перспектыве яны ставяць за мэту «здабыць форму ва ўрадзе».
Абяцанне вельмі раз’юшыла прагрэсіўную грамадскасць, якая ўспрымае «Альтэрнатыву для Германіі» як партыю латэнтных фашыстаў. Напрыклад, былы экс-кіраўнік нямецкай дыпламатыі Ёшка Фішэр лічыць, што сябры «Альтэрнатывы для Германіі» разважаць як нацысты.
Самае цікавае, што будучыя поспехі партыі Вейдэль разглядае як перамогу фемінізму. На яе думку, калі «Альтэрнатыва для Германіі» стане ўрадавай партыяй, Германія будзе моцнай і жаночай дзяржавай.
Паводле нямецкай прэсы