Ільдар Дадзін выйшаў на волю

Актывіст Ільдар Дадзін выйшаў з алтайскай калоніі ВК-5 пасля адмены яго прысуду Вярхоўным судом. Ля калоніі яго сустрэла жонка Анастасія Зотова і журналісты.

twitter Анастасіі Зотавай

twitter Анастасіі Зотавай

У размове з журналістамі Дадзін заявіў, што не плануе пакідаць Расію, бо жадае дапамагчы тым, каго катуюць у расійскіх калоніях, паведамляе meduza.
Намеснік кіраўніка ФСВП Валерый Максіменка распавёў, што ліст аб вызваленні Дадина прыйшоў у алтайскую калонію толькі праз чатыры дні пасля рашэння Вярхоўнага суда. Ён у чарговы раз адхіліў заявы аб катаваннях актывіста супрацоўнікамі ведамства.