У гарадах Расіі прайшлі дэманстрацыі памяці Нямцова
У Маскве прайшоў узгоднены марш памяці Барыса Нямцова. Перад пачаткам акцыі сілавікі цэнзуравалі лозунгі дэманстрантаў і не пускалі са сцягамі Украіны.

Па падліках «Белага лічыльніка», мерапрыемства сабрала 15,2 тысячы ўдзельнікаў.
Перад пачаткам акцыі сілавікі цэнзуравалі лозунгі дэманстрантаў. На марш не быў прапушчаны цэлы шэраг банераў і плакатаў. У прыватнасці, у арганізатараў мерапрыемства была канфіскавана расцяжка «Пуцін — гэта вайна». З-за спрэчак з паліцыяй адносна гэтага банера пачатак шэсця затрымаўся на паўгадзіны. Відавочцы кажуць, што сілавікі канфіскоўвалі ўсе лозунгі з узгадваннем Пуціна, .

Таксама быў забаронены пранос плакатаў з наступнымі выказваннямі Нямцова: «Аляксандр Бялоў — вязень сумлення», «Калі мы не запатрабуем адстаўкі Пуціна, то мы нічога ў краіне не зменім», «Пуцін праводзіць генацыд рускіх», «Праўда ў тым, што Пуцін — гэта вайна і крызіс» ".

Акрамя таго, на мерапрыемства не прапускалі сцягі Украіны. Але праносіць крымскататарскія нацыянальныя сцягі сілавікі не перашкаджалі. Дэманстранты з гэтымі сцягамі ўтварылі асобную калону і разгарнулі расцяжку «Спыніце рэпрэсіі ў Крыме! Свабоду ўкраінскім палітвязням!».

Кожны раз, калі сілавікі адбіралі ў тых, хто прыйшоў, плакаты і іншую агітацыю, дэманстранты рэагавалі на гэта скандаваннем лозунгаў «Пуцін — гэта вайна» і «Расія без Пуціна!».

Падчас шэсця быў здзейснены напад на старшыню ПАРНАС Міхаіла Кас'янава. Невядомы падышоў да палітыка і выплюхнуў на яго з шпрыца нейкую чорную вадкасць. Відавочцы кажуць, што нападнік крычаў «Расія з Пуціным!».
Сілавікі затрымалі правакатара.

Шэсці і мітынгі былі арганізаваны таксама ў дзясятках іншых гарадоў у Расіі і за мяжой. Як перадае Фантанка.ру, у Пецярбургу акцыя, нягледзячы на адсутнасць узгаднення, сабрала, па дадзеных арганізатараў, звыш 5 тысяч чалавек. Паліцыянты затрымалі ўдзельніка маршу Пятра Трафімава, які ішоў з плакатам «Давайце станем грамадзянскай супольнасцю» і скандаваў лозунгі.
У Новасібірску, піша «Тайга.инфо», на ўзгоднены марш выйшлі, па дадзеных арганізатараў, 130-150 грамадзян.

У Яраслаўлі, перадае «Адкрытая Расія», у шэсці ўзялі ўдзел каля 300 дэманстрантаў, у Чэбаксарах — некалькі дзясяткаў, ва Уфе — усяго каля 15. У Казані, паведамляюць «Idel.Реалии», мітынг сабраў прыкладна 50 удзельнікаў.
У Растове-на-Доне, па дадзеных «Каўказскага вузла», на мітынг выйшлі 100 дэманстрантаў, а ў Валгаградзе арганізатары назвалі дакладную колькасць удзельнікаў — 31 чалавек.

Шматлюдная ўзгодненая акцыя — шэсце з наступным мітынгам — адбылася ў Ніжнім Ноўгарадзе. Сярод лозунгаў ў дэманстрантаў былі такія: «Аншлюс Крыма — ганьба Расіі» і «Не рэпрэсіям супраць крымскіх татараў!».
Паводле graniru