«Ісламская дзяржава» заявіла пра першы тэракт у Ізраілі

Баевікі ІД узялі на сябе адказнасць за напад на жанчыну-паліцэйскага ў Ізраілі.

Адказнасць за напад на жанчыну-паліцэйскую ўзялі тэрарысты ІД.

Адказнасць за напад на жанчыну-паліцэйскую ўзялі тэрарысты ІД.

Баевікі "Ісламскай дзяржавы" ўзялі на сябе адказнасць за напад у Ерусаліме, падчас якога загінула жанчына-паліцэйскі, перадае “The Times”.

16 мая каля Дамаскіх варот старога горада Іерусаліма трое мужчын, узброеных нажамі і самаробнай вінтоўкай, напалі на 23-гадовую Хадас Малку і нанеслі ёй смяротныя раненні. Іх застрэлілі паліцэйскія.

Тэрарысты ІД назвалі гэты напад першым сярод шматлікіх, запланаваных супраць ізраільцян.

У сваю чаргу, спецслужбы Ізраіля заявілі, што гэты напад з'яўляецца трывожным сігналам з боку баевіком "Ісламскай дзяржавы", якія раней ігнаравалі іх краіну.

Разам з тым, палесцінскія групоўкі таксама заявілі пра датычнасць да нападу. Так, у Народным фронце вызвалення Палесціны сцвярджаюць, што двое тых, хто нападаў, былі яе чальцамі, а трэці — чалец ХАМАС.

Адзначым, што баевікі ІД ужо бралі адказнасць за абстрэл курортнага горада Ізраіля. Гэта адбылося ў канцы зімы.

Таксама нагадаем пра скандальную заяву міністра абароны Ізраіля, які заявіў, што "Ісламская дзяржава" лепшая за Іран. Гэты палітык раней таксама адмаўляў ідэю, што баевікі ІД уяўляюць прамую пагрозу яго краіне.

Паводле Корреспондент.net