Італія адмаўляецца пускаць караблі з мігрантамі
Італія закрывае парты для судоў няўрадавых арганізацый, што прывозяць мігрантаў.

Матэа Сальвіні
У сувязі з павелічэннем колькасці нелегальных мігрантаў з краін Афрыкі, якія спрабуюць перасекчы Міжземнае мора і дабрацца да Італіі, міністр унутраных спраў гэтай краіны Матэа Сальвіні заявіў, што караблям няўрадавых арганізацый з такімі пасажырамі будзе забаронены ўваход у італьянскія парты.
У якасці аргументу Сальвіні сцвярджае, што дзейнасць некамерцыйных і праваабарончых арганізацый выгадная кантрабандыстам, якія дастаўляюць у Італію нелегальных мігрантаў з Паўночнай Афрыкі.
Ён задаволены пагадненнем, якое дасягнута на саміце ЕС у Бруселі. У Італіі спадзяюцца, што нагрузка на краіну ў сувязі з прытокам мігрантаў паменшыцца.
Паводле БелТА