Італія. Вогненная рака на вулкане Этна
Захапляльнае відовішча можна назіраць толькі здалёку, улічваючы пытанні бяспекі.
![f63aa880bf8c0aa63af34f9dc68d6496.jpg f63aa880bf8c0aa63af34f9dc68d6496.jpg](/img/v1/images/f63aa880bf8c0aa63af34f9dc68d6496.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На паверхні
вулкана Этна ўтварылася 3-кіламетровая рака лавы. Незвычайнае відовішча можна ўбачыць
ля падножжа вогненнай гары.
Турыстаў да агнявога каскаду ўлады вырашылі не пускаць і часова абмежавалі доступ. Вулкан Этна прачнуўся месяц таму, калі падчас раптоўнага вывяржэння з кратэра пачалі вылятаць камяні, якімі параніла 10 чалавек.
Навукоўцы папярэджваюць: з-за таго, што Этна да гэтага часу пакрытая снегам, наступствы сустрэчы гарачай лавы і халоднай скалы прадказаць цяжка.
Паводле tsn.ua
Фота Reuters