Японцы адзначылі 69-ю гадавіну атакі на Хірасіму

Дзясяткі тысяч людзей ушанавалі памяць пра загінулых 69 гадоў таму ў атамным выбуху ў Хірасіме. Агульная колькасць ахвяр ацэньваецца ў 135 тысяч. 



4543f354_bfc8_45c4_9d1e_080fbb52ffac.jpg

Сёння адзначаецца гадавіна першага амерыканскага ядзернага бамбавання Японіі. 6 жніўня 1945 экіпаж самалёта „Enola Gay” скінуў атамную бомбу на Хірасіму.

Сёння а 8:15 раніцы па мясцовым часе ў Хірасіме зазвінелі званы. У цырымоніі прынялі ўдзел тыя, хто перажыў бамбардзіроўку, прадстаўнікі ўраду, замежныя дэлегацыі і жыхары Японіі. Да сімвалічнай магілы ахвяр, як і кожны год, былі ўскладзеныя тысячы кветак.

У выніку магутнага выбуху ў адзін момант у Хірасіме загінулі каля 70 тысяч чалавек. Агульная колькасць ахвяр ацэньваецца на 135 тысячы. Апошні чалец экіпажа бамбавіка „Enola Gay” Тэадор Ван Кірк памёр тыдзень таму. Ён сказаў, што ніколі не шкадаваў пра свой удзелу ў гэтай місіі, паколькі верыў, што яна дапамагла закончыць Другую сусветную вайну.

www.radyjo.net