Японская кампанія за хвіліну распрадала ўсю партыю робатаў
Як сцвярджаецца, яны здольныя распазнаваць чалавечыя эмоцыі.
фота daypic.ru
Анлайн-крама Softbank выставіў на продаж тысячу чалавекападобных андроідаў Pepper, якія былі раскуплены за лічаныя секунды. Патэнцыйных пакупнікоў аказалася так шмат, што шчасліўчыкаў выбіралі
шляхам лёсавання. Сваіх робатаў яны атрымаюць у ліпені. Тады ж будзе абвешчана аб аднаўленні прыёму заказаў. Кошт такога робата з праграмным забеспячэннем і абслугоўваннем — каля 8 тысяч
даляраў.
Як запэўніваюць распрацоўшчыкі, Пеппер здольны распазнаваць амаль увесь спектр чалавечых эмоцый: радасць, смутак, страх, хваляванне, раздражненне. Калі яго гаспадар жартуе, робат нават можа
засмяяцца. Калі ж чалавеку самотна, Пеппер заўсёды гатовы падтрымаць і суцешыць. Акрамя таго, робат здольны выконваць найпростыя даручэнні, дапамагаць па хаце і аблегчыць жыццё адзінокіх
людзей.
На гэтым тыдні ўрад Японіі прыняў праграму па ўкараненні робатаў у прадпрыемствы прамысловасці і сферы паслуг, што павінна павысіць прадукцыйнасць працы ва ўмовах старэння насельніцтва.
Паводле "Эхо Москвы"