Юлія Цімашэнка, захварэлая на каронавірус, у цяжкім стане
Лідарка ўкраінскай партыі "Бацькаўшчына", якая 23 жніўня была шпіталізаваная з каронавірусам, знаходзіцца ў цяжкім стане
![33d5adc_tymoshenko690_1_.jpg 33d5adc_tymoshenko690_1_.jpg](/img/v1/images/33d5adc_tymoshenko690_1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з Facebook Цімашэнка
Як перадае ўкраінская прэса, кіраўніца партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка, пра якую 23 жніўня стала вядома, што яна захварэла на каронавірус, знаходзіцца цяпер у цяжкім стане.
Прэсавая сакратарка Цімашэнка Марына Сарока напісала, што добрых навінаў няма і стан Цімашэнка застаецца досыць цяжкім.
У такім стане выкарыстоўваецца штучная вентыляцыя лёгкіх. Юлія Цімашэнка мае 59 гадоў, яна ўваходзіць у групу рызыкі.