Украіна зноў зачыняецца

Кабінет міністраў Украіны з 29 жніўня закрывае межы на ўезд іншаземцаў да 28 верасня. Але некаторыя катэгорыі замежных грамадзян змогуць уехаць у краіну.

1068.jpg


Пра гэта заявіў кіраўнік урада Дзяніс Шмыгаль падчас пасяджэння Кабінета Міністраў.
Гэта рашэнне пачне дзейнічаць з 00: 00 29 жніўня да 28 верасня.
"Забараніць уезд на тэрыторыю Украіны замежных грамадзян і асоб без грамадзянства", — сказаў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Арсен Авакаў.
Абмежаванне на ўезд, у прыватнасці, не тычыцца замежнікаў, якія маюць від на жыхарства ва Украіне. Таксама яно не тычыцца замежных грамадзян, якія едуць транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд на працягу двух дзён, асоб, якія навучаюцца ва ўкраінскіх ВНУ, прадстаўнікоў міжнародных місій або прыбываюць па запрашэнні дыпламатычных прадстаўніцтваў Украіны і інш.
Паводле rbc.ua