Каб не было «непаразумення». Японская авіякампанія прыбярэ літару Z з самалётаў

Японская авіякампанія Zanair Tokyo вырашыла прыбраць лагатып з літарай Z са сваіх самалётаў і цалкам адмовіцца ад яго выкарыстання

Фото: Yoshio Tsunoda / AFLO

Фото: Yoshio Tsunoda / AFLO

На лагатып японскай авіякампаніі пачалі скардзіцца карыстальнікі ў сацсетках, якія сцвярджалі, што гэта можа быць «няправільна зразумета» ў кантэксце таго, што адбываецца ва Украіне, піша РБК са спасылкай на заяву кампаніі..

У выніку авіякампанія прыняла рашэнне замяніць лагатып на тры паралельныя лініі чорнага, белага і зялёнага колераў.