Каля 200 чалавек эвакуявалі з напаўзатопленага транспарту ў Маскве (фота)

У Маскве за няпоўныя суткі выпала каля 120% месячнай нормы ападкаў. Маскоўскія ратавальнікі эвакуяавалі каля 200 чалавек з напаўзатопленых легкавых машын, рэйсавага аўтобуса і маршрутнага таксі ў некалькіх раёнах Масквы, паведамляе прэс-служба МНС Расіі.

Фота «Коммерсантъ»

Фота «Коммерсантъ»


Як паведамляе МНС Расіі, рака Яўза выйшла з берагоў на паўночным усходзе горада на Сельскагаспадарчай вуліцы, у выніку чаго некалькі аўтамабіляў апынуліся часткова затопленыя, адзначае ВВС.

Фота ТАСС
Паліцыя перакрыла рух на ўчастку 2-га Растокінскага моста праз Яўзу з-за выхаду ракі з берагоў.
Паводле прагнозаў, моцныя ліўні могуць прывесці да сур'ёзных цяжкасцей руху ў Маскве ў вячэрнія гадзіны панядзелка і да вечара коркі могуць дасягнуць дзевяці балаў.

preview_a8dc1afdd8837db2882923d2d3524740.jpg

Фота «Коммерсантъ»
Карыстальнікі сацсетак выкладваюць фатаздымкі і відэа затопленых вуліц, на якіх бачныя кінутыя аўтамабілі, а таксама затопленыя тунэлі і пешаходныя пераходы.
Пры гэтым у мэрыі Масквы паведамляюць, што анамальныя ліўні не паўплывалі на працу сістэм жыццезабеспячэння горада.

Фота RIA Novosti

Фота RIA Novosti



У Маскве, а таксама ў астатніх рэгіёнах Цэнтральнай федэральнай акругі (акрамя Смаленскай і Калужскай абласцей) абвешчаны "аранжавы" ўзровень небяспекі ў сувязі з дажджамі, гаворыцца ў паведамленні Гідраметцэнтра Расіі.
Як адзначылі ў маскоўскім Метэабюро, з пачатку залевы ў горадзе месцамі выпала ад 63 да 90 мм, або 80—117% месячнай нормы ападкаў. Да вечара дождж аслабеў, ноччу ён, верагодна, спыніцца, паведамляе  ТАСС. Максімальную колькасць ападкаў ноччу выпала на поўдні горада (ад 43 да 70 мм) і на ўсходзе (ад 35 да 58 мм). Днём удар стыхіі прыйшоўся на заходнія раёны горада — тут выпала ад 25 да 37 мм.
У Гідраметцэнтры Расіі адзначаюць, што дажджы ў Маскве апынуліся рэкорднымі для сярэдзіны жніўня: папярэдні рэкорд з колькасцю ападкаў 25,2 мм адзначаўся ў 1887 годзе.