Камандзір кіеўскага «Беркута» разганяў мітынг у Маскве
Камандзір "Беркута" Сяргей Кусюк засвяціўся ў форме АМАПу на антыкарупцыйным мітынгу ў Маскве. Пра гэта паведамляе Эспрессо.TV з спасылкай на фота канала "Дождж".

Фота: Марыя Карпухіна / "Дождж"
Фотаздымак Кусюка ў форме АМАПу з'явіўся ў галерэі "Дажджу".
Ён ўдзельнічаў у разгоне пратэстных акцый у Маскве.
Кусюк неаднаразова камандаваў сілавымі разгонамі мірных акцый у Кіеве.

Фота: LB.ua
У тым ліку ён кіраваў разгонам удзельнікаў мітынгу на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў ноч з 29 на 30 лістапада 2013 года.
Пасля перамогі Еўрамайдана Кусюк збег у Крым. Улетку 2015 года Генеральная пракуратура абвясціла Кусюка ў вышук па падазрэнні ў перашкодзе ў правядзенні мітынгу і перавышэнні службовых паўнамоцтваў.