Капрылесу не хапіла два працэнты?
Нікалас Мадура абвешчаны пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле. Паводле заявы Цэнтравыбаркаму, Мадура атрымаў 50,66% галасоў. Лідар апазіцыі Энрыке Капрылес —- 49,07%.

У заяве Цэнтравыбаркаму ўтрымоўваецца таксама заклік да венесуэльцаў паважаць вынікі выбараў і устрымлівацца ад масавых акцый пратэсту.
Некалькі гадзін чакання вынікаў апынуліся для венесуэльцаў вельмі напружанымі. Абодва бакі вінавацілі адзін аднаго ў спробе сарваць выбары. Так, апазіцыя абвінаваціла ўлады ў незаконным падаўжэнні тэрміна працы некалькіх участкаў.
Прыхільнікі Мадура абвінавацілі апазіцыю ў спробах сарваць волевыяўленне і ў ціску на выбаркамы.
Агучаныя вынікі сведчаць пра тое, што Венесуэльскае грамадства палярызаванае. Ці хопіць Мадура харызмы і ведаў, каб засцерагчы краіну ад дыстабілізацыі?