Казахстан. Кітайцы не пройдуць

Прэзідэнт Назарбаеў заявіў, што Казахстан не аддасць казахскія землі ў арэнду Кітаю. Раней з’явілася інфармацыя пра просьбу Пекіна перадаць яму ў арэнду прыкладна мільён гектараў казахскай зямлі. Тут кітайскія аграрыі, якіх планавалася перасяліць з КНР, быццам хацелі вырошчваць рыс і рапс. Навіна выклікала пратэсты сярод казахскіх нацыяналістаў, якія абвінавацілі ўлады ў “кітаізацыі краіны. Падчас прэс-канферэнцыі 23 снежня Назарбаеў заявіў, што ўсё гэта лухта. Ніякіх перамоваў наконт арэнды зямлі Астана не вядзе.

Прэзідэнт Назарбаеў заявіў, што Казахстан не аддасць казахскія землі ў арэнду Кітаю. Раней з’явілася інфармацыя пра просьбу Пекіна перадаць яму ў арэнду прыкладна мільён гектараў казахскай зямлі. Тут кітайскія аграрыі, якіх планавалася перасяліць з КНР, быццам хацелі вырошчваць рыс і рапс. Навіна выклікала пратэсты сярод казахскіх нацыяналістаў, якія абвінавацілі ўлады ў “кітаізацыі краіны. Падчас прэс-канферэнцыі 23 снежня Назарбаеў заявіў, што ўсё гэта лухта. Ніякіх перамоваў наконт арэнды зямлі Астана не вядзе. Больш таго, прэзідэнт даў загад адпаведным органам даведацца, хто пускае правакацыйныя чуткі. Гэтыя асобы будуць прыцягнутыя да адказнасці. Увогуле, нацыянальная праблематыка была дамінуючай у выступе прэзідэнта. Па яго словах, міжнацыянальныя адносіны становяцца каньком палітычнай апазіцыі. У гэтым плане Назарбаеў не мог не закрануць і тэму мовы. Той факт, што большасць сярод атачэння Назарбаева рускамоўныя, таксама разглядаецца апазіцыяй як здрада нацыі. На гэта казахскі гарант сказаў наступнае: “Сітуацыя ў адміністрацыі — люстэрка грамадства, дзе толькі паловы насельніцтва размаўляе па-казахску. Праўда, пры гэтым ён таксама заклікаў жыхароў буйных гарадоў, дзе пражываюць, як правіла, рускамоўныя, паступова пераходзіць на мову тытульнай нацыі.
Па матэрыялах “Азалык (Казахстан)