Казахстан. Новыя правілы для інтэрнэт-клубаў
З новага года набыла сілу пастанова ўрада Казахстана «Правілы аказання паслуг доступу да сеткі інтэрнэт». Новыя правілы значна абмяжоўваюць правы карыстальнікаў і магчымасці ўладальнікаў інтэрнэт-клубаў. Так, кожнага наведвальніка будуць здымаць на відэакамеру, яго дадзеныя павінны захоўвацца ў базе ўстановы не меней шасці месяцаў, кліентам неабходна з сабой мець дакумент.
З новага года набыла сілу пастанова ўрада Казахстана «Правілы аказання паслуг доступу да сеткі інтэрнэт». Новыя правілы значна абмяжоўваюць правы карыстальнікаў і магчымасці
ўладальнікаў інтэрнэт-клубаў. Так, кожнага наведвальніка будуць здымаць на відэакамеру, яго дадзеныя павінны захоўвацца ў базе ўстановы не меней шасці месяцаў, кліентам неабходна з сабой мець
дакумент. Улады не хаваюць, што мера палітычная: «Прыняцце новых правіл аказання паслуг доступу да сеткі інтэрнэт звязана з узмацненнем мер па процідзеянні радыкальным экстрэмісцкім і
тэрарыстычным арганізацыям на тэрыторыі Казахстана», — кажа прадстаўнік Камітэту нацыянальнай бяспекі. Між тым ёсць думка, што новы закон — гэта рэха падзей у Жанаазене,
калі відэа расстрэлу мірных грамадзян з’явілася ў інтэрнэце і выклікала такі скандал, што прымусіла ўлады змяніць сваю версію аб нафтавіках-пагромшчыках. Так ці інакш, па падліках
спецыялістаў, з-за новага закону ў Казахстане ў гэтым годзе колькасць інтэрнэт-кавярняў скароціцца на 20 працэнтаў.
Паводле казахскай прэсы