Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў Еўрасаюз распачаць справы супраць беларускіх сілавікоў

Дыпламат таксама выказаў асцярогу, што сітуацыяй у Беларусі можа скарыстацца Пуцін.

Габрыэлюс Ландсбергіс

Габрыэлюс Ландсбергіс

У інтэрв'ю газеце Der Tagesspiegel ён нагадаў, што Літва пачала расследаванне некалькіх спраў супраць беларускіх сілавікоў, і заклікаў еўрапейскія краіны, заканадаўства якіх прадугледжвае прынцып універсальнай юрысдыкцыі, далучыцца да расследавання.
Дыпламат таксама выказаў асцярогу, што сітуацыяй у Беларусі можа скарыстацца Пуцін:
«Мы не можам проста назіраць за тым, што адбываецца, таму што прэзідэнт Расіі Пуцін скарыстаецца сітуацыяй, створыць партыі і іх лідараў, як ён ужо зрабіў у іншых дзяржавах. Таму еўрапейцы павінны актывізаваць сваю дзейнасць», - лічыць Ландсбергіс.