Кітайскія дэгустатары віна прызнаныя лепшымі за французаў і іспанцаў

Дэгустатары віна з Кітая ўпершыню атрымалі перамогу на сусветным чэмпіянаце па сляпой дэгустацыі він у Правансе. Яны апярэдзілі каманды Францыі і Іспаніі — краін, дзе надзвычай моцныя традыцыі вінаробства.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Арганізатары спаборніцтваў у Шато Галупе назвалі перамогу кітайскіх спецыялістаў «громам у свеце віна». Аднак пры гэтым прадстаўнікі КНР былі ўражвальна сціплымі нават пасля абвяшчэння вынікаў.
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з 21 краіны. Сёлета пераможца мінулагодняга чэмпіянату, каманда Іспаніі, трапіла толькі на 10-е месца.
Яшчэ пяць гадоў таму спажыванне віна ў Кітаі на душу насельніцтва было ў 110 разоў меней, чым у Францыі. Аднак рынак гэтага напою ў КНР імкліва расце і ў наступным годзе краіна можа імпартаваць да 50 мільёнаў скрыняў віна, перадае ВВС.
Паводле Еўрарадыё