КНДР. Аднаўленне публічных пакаранняў

Як сцвярджае польская прэса са спасылкай на выданне «Свабодная Азія», нядаўна ў адным з гарадоў Паўночнай Карэі на вачах дзвюхтысячнай аўдыторыі былі забітыя дзве жанчыны.

 therichest0.imgix.net

 therichest0.imgix.net

Віна гэтых жанчын палягала ў тым, што яны, быццам, займаліся «антысацыялістычнай працай», што цягне на вышэйшую меру пакарання.

Калі верыць СМІ, неабходнасць аднаўлення публічных пакаранняў улады Пхеньяна тлумачаць тым, што такія захады пазітыўна ўплываюць на калектыўную мараль. Між тым, каментатары не выключаюць, што публічныя пакаранні вярнуліся, паколькі жыццё ў КНДР дастаткова шэрае, і для шматлікіх карэйцаў гэта нейкая форма атракцыёну. Звычайна справу тых, каму пагражае публічнае смяротнае пакаранне, абмяркоўваюць у мясцовых працоўных калектывах. Як вынік, працэдура пакарання збірае вялікі натоўп назіральнікаў, якія на нейкі час забываюцца пра эканамічныя праблемы.

Паводле польскай прэсы